Новости проекта
Новинка! Отчеты по ведению электронного журнала
Конкурс продолжается!
Научный семинар

Неделя гуманитарных наук

Дата: 3 декабря 2018 в 20:03, Обновлено 16 декабря 2018 в 20:15
98 просмотров

У рамках прадметнага тыдня з 26.11  па 01.12  ў гімназіі прайшлi разнастайныя мерапрыемствы:

 акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

Кожны вучань і настаўнік маглі размаўляць толькі на роднай мове, у кабінеце беларускай мовы і літаратуры на факультатыве, уроках, перапынках гучалі песні беларускіх выканаўцаў, рабяты праглядалі ролікі пра сваю родную краіну. Вучаніцы IX класа Воранава Дзіяна і Догаль Дар’я правялі конкурс загадак і  маляванак у II - IV  класах, пераможцам уручылі паштоўкі са спрадвечнымі беларускімі словамі. Настаўнікам былі прапанаваны буклеты з цікавымі звесткамі з мовы і літаратуры, а таксама дадзены парады па авалодванні роднай мовай. Спадзяемся, што  дадзеная прапаганда прымусіла і дзяцей яшчэ раз задумацца пра неабходнасць трымацца сваіх каранёў і не адцурацца ад мовы. Няма мовы – няма народа!

конкурс “Лепшы сшытак” сярод вучняў  V -VII класаў

Пераможцамі сталі:

V клас – Кучынская Карына;

VI клас – Бірылла Ксенія;

VII  клас – Семянькова Яна.

конкурс чытальнікаў сярод VI - VIII класаў

Кожны з вучняў імкнуўся выйсці ў фінал, але строгае журы з  гімназістаў у кожным класе выбірала 5 лепшых чытальнікаў. У фінале парамагаў 1 чалавек з пяцёркі абраных. Дзеці былі ўзнагароджаны буклетамі з цікавінкамі беларускай мовы і дзясяткамі па літаратуры.                                                                                                    Пераможцамі конкурсу сталі:

VI клас – Брык Арына,

VII клас – Маскалёва Марыя,

VIII клас – Чарнякова Ілона.

На працягу прадметнага тыдня гімназісты выконвалі заданні лінгвістычнага конкурсу па беларускай мове і літаратуры. Рабятам былі прапанаваны чайнворды,  крыжаванкі, анаграмы, метаграмы на розныя тэмы і раздзелы мовазнаўства. Заданні былі няпростыя, таму справіліся далёка не ўсе. Пераможцы:

чайнворд “Хто з паэтаў сказаў?”   

1. Андросава Соф’я, IX клас.       

 2. Сідараў Павел, IX клас.

задача “Нескланяльныя назоўнікі”   

1. Сідараў Павел, IX клас.

красворд “Сінонімы”                     

1. Пацёмін Іван, VII клас.

анграмы, метаграмы       

1. Фарэйтараў Мікалай, V клас.

крыжаванка “Легенды і міфы Беларусі”   

1. Сідараў Павел, IX клас       

2. Воранава Дзіяна, IX клас

3. Сліжова Лізавета, X клас

4. Раманенка Яна, X клас.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.